Обычно я около 16-18 хожу к реке Свислочь купаться-тренироваться. Как раз напротив резиденции "Дрозды" - только реку переплыть. Сегодня прямо у реки меня застал звонок из "Еврорадио" и я в прямом эфире ответил на вопросы о тюрьме вообще и зоне "Новополоцк" (ИУ-10) в частности.
Былы вязень Валекс Буяк: У наваполацкай калоніі жыць больш за месяц нельга Потым трэба "уцякаць", бо загубіш здароўе. Калонія аточаная шкоднымі вытворчасцямі. Читайте, если не слушали в эфире. Я еще кое-что добавил в ЖЖ.
Аудиозапись:
====текст на сайте "Еврорадио"====
Былы вязень Валекс Буяк: У наваполацкай калоніі жыць больш за месяц нельга
Потым трэба "уцякаць", бо загубіш здароўе. Калонія аточаная шкоднымі вытворчасцямі.
Аўтар: Вольга Міцкевіч 03.06.2011 19:31
Пра гэта Еўрарадыё распавёў былы вязень калоніі Валекс Буяк.
Еўрарадыё: - Вы тры гады адбывалі пакаранне на Валадарцы,
трымалі галадоўку больш за сто дзён, а потым трапілі на 7 год у наваполацкую
калонію.
Валекс Буяк: - Пасля Валадаркі мяне перавялі ў
Наваполацк, але я не адседзеў там 7 год, а менш за год. Мне ў Наваполацку не
спадабалася, і я левымі шляхамі дамогся пераводу ў Адзінку, больш цывілізаваную
калонію.
Еўрарадыё: - Экс-кандыдата ў
прэзыідэнты Андрэя Саннікава скіравалі ў гэтую калонію. Таксама там сядзіць
20-гадовы палітвязень Мікіта Ліхавід, якога ўжо двойчы адпраўлялі ў карцэр. Як
бы вы апісалі ўмовы ў гэтай калоніі і што параілі б палітвязням?
Валекс Буяк: - Калі я туды патрапіў, яна не была ні "чырвонай", ні "чорнай" зонай, а нешта пасярэдзіне. Камандавалі там то блатныя, то менты,
нейкі бардак. Гэта была самая п’яная зона, там не было праблемы дастаць
алкаголь ці наркотыкі. Паколькі мяне гэта не цікавіла, я адтуль "збег”, то бок быў пераведзены
сваімі шляхамі. Калі ўжо я быў на Адзінцы, да нас адтуль сталі "уцякаць”
натоўпамі, паколькі зону пачалі "ламаць”. І цяпер яна чырвоная, то бок кіруюць
там…
Еўрарадыё: - Менты?
Валекс Буяк: - У блатных называецца "казлы”. Тыя, што
ідуць на повадзе ў адміністрацыі – яны і правяць баль. Тым, хто не ладзіць з
адміністрацыяй, кепска жывецца. Або трэба ладзіць з адміністрацыяй, або адтуль
нейкім чынам пераводзіцца. У кожным выпадку я б параіў пераводзіцца. Я нагадаю
гісторыю гэтай зоны. Калісьці гэта былі інтэрнаты, куды кіравалі "хімікаў”, і
яны працавалі на Наваполацкім заводзе. Я, калі быў у арміі, таксама пабываў на
наваполацкім заводзе. Жыць там больш за месяц нельга. Там столькі шкодных
рэчываў у паветры, што немагчыма перадаць. Адтуль трэба ўцякаць усімі магчымымі
спосабамі, праўдамі-няпраўдамі дамагацца пераводу ў іншую калонію. Прасядзець некалькі
гадоў – гэта пасадзіць здароўе.
Еўрарадыё: - А як гэта зрабіць?
Валекс Буяк: -Праз знаёмых, праз грамадскія арганізацыі
дамагацца пераводу.
Еўрарадыё: - Мікіту Ліхавіда два разы саджалі ў крацэр,
таму што падчас пераклічкі ён называе свае імя-празвішча, не называе свайго
артыкулу, затое называе сябе незаконна асуджаным. Арганізацыя ламае яго вось
такім чынам. Што б вы яму параілі?
Валекс Буяк: - Гэта на зоне называецца "быкаваць”.
Супраць адміністрацыі нічога не зробіш. Калі б гэта было ў часы, калі можна
было б сабе зарабіць турэмны аўтарытэт – гэта б мела сэнс. Калі ён хоча
зарабіць палітычны аўтарытэт – хай быкуе. Але зараз будзе сьпёка – у карцэры
будзе невыносна. Ён здароўе падарве падвойна. Хай лепей падумае пра сябе, бо
нельга так здзекавацца з сябе. Хопіць таго, што з нас так здзекуецца дзяржава.
Еўрарадыё: - Спадар Валекс, а што рабіць родным? Што
перадаваць, куды звяртацца, каб дамагчыся пераводу?
Валекс Буяк: - Трэба звярацца ў Камітэт па выкананні
пакаранняў з просьбаю перавесці кудысці бліжэй да радні, што, маўляў, далёка
старым ездзіць. Ну, шукаць такія вось хады.
Еўрарадыё: - Спадар Валекс, цяпер вельмі шмат
палітзняволеных – больш за 40. Што ім рабіць, як паводзіць сябе з
адміністрацыяй, як уліцца ў калектыў, сям’ю ці як гэта сказаць…вязняў?
Валекс Буяк: - У нашыя часы, у адрозненне ад сталінскіх,
палітычных у турме паважаюць. Калі да блатных, няважна, якой яны масці,
ставіцца з павагай, то будзе ўсё нармальна. Калі ўжо ідзеш насуперак
адміністрацыі, шукай падтрымкі ў зэкаў, каб яны цябе хаця б маральна
падтрымлівалі, штосьці там перадавалі. Аднаму ня выстаяць. Іх усіх раскідалі ў
розныя зоны, а калі ў адну зонку, то ў розныя атрады, каб яны не бачыліся –
гэта ўсё спецыяльна зроблена.
Еўрарадыё: - Адміністрацыя цісне са свае волі, таму што
такія правілы і беспакаранасць ці яшчэ прыходзяць ёй загады ціснуць – зверху,
з Мінска.
Валекс Буяк: - Зверху бывае, я на сабе таксама адчуваў
перыядычна. Там жа такія людзі ў адміністрацыі, што
можна знайсці падыходы. Бандажэўскі нармальна сядзеў, я ведаю, яму нават камп’ютар
выдзялілі. Клімаў сябе добра правёў, знайшоў нейкі ход да адміністрацыі, быў
старшынём савета атраду, здаецца. Заўжды можна знайсці нейкія хады. Гэта не
азначае, то ты згодны з уладай. Згодны з адміністрацыяй – не значыць, што ты
згодны з уладай.
Еўрарадыё: У Наваполацку сядзіць вядомы эканаміст,
старшыня Джэм-Банку Татарынцаў. Як ён?
Буяк: Пра яго нічога не ведаю.
Еўрарадыё: Дзякуй за размову.
Даведка Еўрарадыё: Валекс (Валер) Буяк нарадзіўся ў
1956 годзе на Іўеўшчыне Гродненскай вобласці, адкуль паходзіць і Зянон
Пазьняк. У 1988 г. заснаваў цэнтар баявых мастацтваў "Сэкай", навучаў
каратэ і айкідо ў Мінску. У сярэдзіне 1990-х гадоў заснаваў некалькі
фірмаў пад гандлёвай маркай "Сэкай" і сабраў
больш чым мільён долараў у тысячаў укладчыкаў. У 1996 г. зладзіў у
Мінску баі амаль без правілаў "Містэр Волат Сэкай". Летам 1996 г. быў
арыштаваны і
атрымаў у 1999 г. 10 гадоў зняволення.
Вызваліўся у 2004 годзе па амністыі. ========================================
А кто интересуется спортом, то пора становиться на лыжи. Не смотрите что жара, Батька обычно летом на лыжероллерах и ходит.Разные этапы кубка мира по биатлонувас думаю удовлетворят вполне. Журнал "Биатлон.РФ" является первым специализированным периодическим изданием о биатлоне в России, выходящим в формате глянца. Хватит на "Plaiboy" пялиться... Лучше попей водицы. Кстати сегодня прикол - министр финансов России Кудрин заявил что будут высчитывать налог за выпитую воду сотрудниками фирм. А пока я посоветую закупать тару для воды, скоро её будет дефицит, и тара как раз пригодится. Ведь когда питьевая
вода бутилированная то это же лучше чем она в розлив да в жменю...
|